10 красавіка 2025 года ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы "Люстэрка слоў".
Конкурс арганізаваны кафедрай кітайскай філалогіі БДУ і кафедрай кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая РІКК БДУ. У ім прынялі ўдзел 97 навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў курсаў у 6 намінацыях. Усяго было пададзена больш за 130 работ.
Студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Лінгвакраіназнаўства” заняла 1 месца ў намінацыі "Лепшы мастацкі пераклад паэзіі на беларускую мову. Сучасная паэзія".
Віншуем з заслужанай перамогай і жадаем далейшага творчага росту!
