Select your language

10  красавіка 2025 года ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы "Люстэрка слоў".

Конкурс арганізаваны кафедрай кітайскай філалогіі БДУ і кафедрай кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая РІКК БДУ. У ім прынялі ўдзел 97 навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў курсаў у 6 намінацыях. Усяго было пададзена больш за 130 работ.

Студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Лінгвакраіназнаўства” заняла 1 месца ў намінацыі "Лепшы мастацкі пераклад паэзіі на беларускую мову. Сучасная паэзія".

Віншуем з заслужанай перамогай і жадаем далейшага творчага росту!

Крыніца