Select your language

Інтэлектуальны камандны турнір "Рэспубліка Беларусь і ключавыя партнёры ў Азіі", прымеркаваны да 30-годдзя ФМА БДУ, адбыўся на факультэце 16 красавіка 2025 г.

Турнір стаў часткай цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 30-гадоваму юбілею факультэта міжнародных адносін БДУ і прайшоў у рамках Тыдня навукі на факультэце. Арганізатары турніру – філіял SCOLAR у г. Мінску і СНДЛ «Усходазнаўца» кафедры ўсходазнаўства ФМА. У турніры прынялі ўдзел тры каманды студэнтаў ФМА і юрыдычнага факультэта БДУ. У якасці экспертаў выступілі выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства ФМА БДУ Ю.У. Шаўцоў, А.А. Карпінская, М.П. Шыраеў (мадэратар турніру) і К.І. Лешчанка (ментар мінскай філіі SCOLAR). 

Кожная з камандаў распрацавала і прадставіла ў выглядзе прэзентацыі праект, накіраваны на развіццё супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Блізкага і Далёкага Усходу ў такіх сферах, як высокія тэхналогіі, прамысловасць і адукацыя. Прэзентацыя праекта ўключала канкрэтныя прапановы па развіццю супрацоўніцтва – адкрыццё сумесных цэнтраў і вытворчасцей, стварэнне мабільных дадаткаў і інш. Заданні былі загадзя прэзентаваны і растлумачаны камандам куратарам мінскага філіяла SCOLAR, студэнтам 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» і размеркаваны шляхам лёсавання.

Каманда студэнтаў-усходазнаўцаў "Кванты" адзначылася шырокай эрудыцыяй як у галіне дасягненняў суверэннай Беларусі, так і міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама знаходлівымі і падрабязнымі адказамі на пытанні экспертаў.

Каманда будучых эканамістаў і правазнаўцаў "Славяне" прадэманстравала глыбокія веды ў галіне дамоўна-прававой базы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Усходу, а адзін з членаў каманды, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" быў адзначаны экспертным журы за самы яркі выступ.

Пераможцам жа турніру за маштабнасць прапанаванага праекта, дбайныя і абгрунтаваныя разлікі, а таксама смеласць у пастаноўцы перспектыўных мэт развіцця міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі была прызнана каманда "Знатакі Азіі", у склад якой увайшлі студэнты спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права".

Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і шчырую цікавасць! 

{gallery}2025/2025_04_16_02{/gallery}