16 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі ў холе 8 паверха адбылася прэзентацыя курсавых праектаў студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа".
Вынікамі навуковых даследаванняў студэнтаў сталі тры праекты: муляж Мінскіх мытных вагаў 1722 г., які стане памятным знакам у гонар мытнай службы Беларусі; рэканструкцыя першага форменнага мундзіра беларускага мытніка канца XVIII ст.; мастацкая выстаўка “З гісторыі беларускага мытнага мундзіра”.
Перад удзельнікамі і гасцямі выставы выступілі дэкан ФМА А.А. Дастанка і намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ДМК Рэспублікі Беларусь Д.У. Харачынскі, а таксама аўтары курсавых праектаў.
{gallery}2025/2025_04_16{/gallery}