14 красавіка на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча з дэлегацыяй Расійскай міжнароднай акадэміі турызму (РМАТ) на чале з рэктарам Яўгенам Мікалаевічам Трафімавым.
У прывітальным слове дэкан факультэта Алена Анатольеўна Дастанка адзначыла важнасць гэтага візіту і актуальнасць абмену вопытам паміж ВНУ Беларусі і Расіі па падрыхтоўцы спецыялістаў для работы ў турыстычнай галіне. Для студэнтаў спецыяльнасці «Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці)» рэктар РМАТ прачытаў лекцыю, у рамках якой напярэдадні 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне закрануў пытанні нашай агульнай гістарычнай памяці, ахарактарызаваў актуальныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай сістэмы міжнародных адносін, абазначыў ключавыя пункты напружанасці і магчымасці пераадолення міждзяржаўных супярэчнасцей, а таксама ўдзяліў увагу асноўным аспектам супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Кіраўнік ВНУ таксама падрабязна расказаў аб Расійскай міжнароднай акадэміі турызму, аб асноўных напрамках і формах падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы турызму і гасціннасці, а таксама актуальных напрамках яе міжнароднага ўзаемадзеяння. Упрыгожаннем сустрэчы стаў творчы нумар студэнткі расійскай дэлегацыі, якая выканала дзве песні.
У рамках візіту дэлегацыі РМАТ у Мінск у далейшым адбылася сустрэча з рэктарам БДУ Андрэем Дзмітрыевічам Каралём, на якой былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Расійскай міжнароднай акадэміяй турызму.
{gallery}2025/2025_04_14{/gallery}