11 красавіка 2025 года, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў, група ганаровай варты студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве па ўскладанні кветак да Мемарыяльнага комплексу "Яма" ў г. Мінску.
Мемарыял размешчаны на вуліцы Мельнікайтэ і прысвечаны ахвярам Халакоста. Тут 2 сакавіка 1942 года нацыстамі было расстраляна каля 5000 вязняў Мінскага гета. Гэта быў першы помнік ахвярам Халакосту ў СССР, на якім было дазволена зрабіць надпіс на ідышы.
"Светлая памяць на вечныя часы пяці тысячам яўрэям, якія загінулі ад рук лютых ворагаў чалавецтва – фашысцка-нямецкіх зладзеяў 2 сакавіка 1942 года", - тэкст надпісу на рускай.
У 2000 годзе ў мемарыяльным комплексе "Яма" з'явілася скульптурная кампазіцыя "Апошні шлях" (аўтар Леанід Левін) – група асуджаных пакутнікаў, якія спускаюцца на дно ямы.
Урачыстае мерапрыемства адбылося ў рамках акцыі "30 дзён да Перамогі", прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі дадзенага ўрачыстага мерапрыемства выступілі ФМА БДУ і ЗАТ "БСБ Банк".
Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі
{gallery}2025/2025_04_11_04{/gallery}