Свята музыкі, памяці і адзінства пакаленняў – I песенны конкурс "Музычны кадуцэй" сярод навучэнцаў мытных класаў і студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" адбылося 11 красавіка на базе ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сабрала талентаў з дзесяці гімназій і школ, а таксама чатырох універсітэтаў.
Арганізатары конкурсу – Дзяржаўны мытны камітэт, Інстытут мытных органаў, кафедра мытнай справы і міжнароднай лагістыкі факультэта міжнародных адносін БДУ.
Маладыя таленты дарылі журы і гледачам свае сэрцы ў яркіх, пранікнёных і патрыятычных выступленнях.
Гран-пры конкурсу ўзяла студэнтка з ГрДУ ім. Янкі Купалы з песняй "Наша заўтра".
Першага месца сярод студэнтаў удастоены студэнт з БелДУТа, другога – з БНТУ, а трэцяе падзялілі студэнты з БДУ.
Вучаніца мінскай 30-й гімназіі стала лепшай сярод школьнікаў, на другім месцы – вучань з СШ Nº12 Віцебска, бронзу павезлі з сабой у Брэст навучэнцы гарадской першай школы.
Арганізатары і гледачы дзякуюць кожнаму ўдзельніку за творчасць і падораныя эмоцыі, а педагогам – за выхаванне дастойных абаронцаў Радзімы і прадаўжальнікаў традыцый мытнай службы Беларусі!
{gallery}2025/2025_04_11_03{/gallery}