У адпаведнасці з Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 04.04.2025 № 520-ПС стартуе І этап V Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы (Алімпіяда).
Запрашаем студэнтаў і магістрантаў прыняць удзел у Алімпіядзе!
Алімпіяду арганізуюць Федэральная служба па фінансавым маніторынгу Расійскай Федэрацыі, Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт як удзельнік Міжнароднага сеткавага інстытута ў сферы супрацьдзеяння адмыванню даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму (далей - МСТ у сферы САД/ФТ).
Адборачны (ВНУ) этап на ФМА БДУ праводзіцца 18 красавіка 2025 г. у форме анлайн тэсціравання з выкарыстаннем платформы Moodle на адукацыйным партале БДУ (аўд.911).
У Алімпіядзе прымаюць індывідуальны ўдзел беларускія студэнты эканамічнага, юрыдычнага факультэтаў і факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія атрымліваюць вышэйшую і паглыбленую вышэйшую адукацыю. Алімпіяда праводзіцца па некалькіх напрамках у галінах фінансавай бяспекі, фінансавага маніторынгу ў мэтах САД/ФТ).:
- Эканоміка, фінансы і крэдыт, эканамічная бяспека
- Юрыспрудэнцыя
- Інфармацыйная бяспека
- Міжнародныя адносіны.
Па кожным з вышэйпералічаных напрамкаў могуць прымаць удзел студэнты і магістранты, якія навучаюцца па спецыяльнасці, што адпавядае накіраванню Алімпіяды.
Пераможцы і прызёры адборачнага этапа Алімпіяды вызначаюцца на падставе рэйтынгу вынікаў удзельнікаў гэтага этапа Алімпіяды па найбольшай суме балаў, атрыманай пры выкананні тэставых заданняў.
Пераможцы адборачнага (ВНУ ) этапа Алімпіяды накіроўваюцца для ўдзелу ў фінальным этапе Алімпіяды (г.Краснаярск).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца да 17 красавіка 2025 г. ТУТ.