З нагоды Дня касманаўтыкі, які адзначаецца 12 красавіка, студэнты ФМА БДУ спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і "Міжнароднае права", якія вывучаюць італьянскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Вольгі Уладзіміраўны Далідовіч наведалі Мінскі гарадскі планетарый.
Падарожжа ў глыбіні космасу пачалося з прагляду поўнакупальнага фільма «Прывід Сусвету», які апавядае пра даследаванні цёмнай матэрыі – ад Вялікага Выбуху да спробаў яе выяўлення ў Вялікім Адронным Калайдэры. Фільм дазволіў гледачам пагрузіцца ў загадкавы свет далёкіх зорак і цёмнай матэрыі. А па заканчэнні фільма гледачоў чакала займальная экскурсія па чароўным зорным небе.
Студэнты з цікавасцю паглядзелі фільм, пасля абмеркавалі яго і абмяняліся ўражаннямі. Візіт у планетарый садзейнічаў пашырэнню кругагляду, а таксама папулярызацыі навуковых даследаванняў і дасягненняў у галіне асваення космасу.
{gallery}2025/2025_04_12{/gallery}