Select your language

12 красавіка 2025 года прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію па маршруце Косава-Мерачоўшчына-Ружаны, у якой прынялі ўдзел 45 супрацоўнікаў, выкладчыкаў факультэта, у тым ліку ўдзельнічалі шматдзетныя сем'і, а таксама былі запрошаны актывісты студэнцкага прафсаюза і старастата.

Удзельнікі экскурсіі з захапленнем пазнаёміліся з палацам Пуслоўскіх у Косава — цудоўным архітэктурным помнікам, пабудаваным у стылі неарэнесансу ў XIX стагоддзі. Марачоўшчына — гэта месца, дзе прайшлі першыя гады жыцця Тадэвуша Касцюшкі. Палацавы комплекс у Ружанах — адзін з унікальных куткоў Беларусі, які называюць беларускім Версалем. У 1598 годзе маёнтак Ружаны купіў знакаміты магнат і палітычны дзеяч, канцлер, адзін з аўтараў унікальнага збору законаў Статута Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. Экскурсанты былі ўражаны маштабамі рэканструкцый палацавых комплексаў, укладам дзяржаўных органаў і простых грамадзян у аднаўленне нашага нацыянальнага культурнага набытку.

У Ружанах мы ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў баях за свабоду нашай Радзімы ў першыя тыдні Вялікай Айчыннай вайны.

Усе экскурсанты вярнуліся ў Мінск напоўненыя станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі. Дзякуем Цэнтру міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і экскурсаводу Савашчыку Аляксею за арганізацыю і правядзенне экскурсіі.

{gallery}2025/2025_04_12_02{/gallery}