Віншуем студэнтку 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент" з перамогай у Міжнародным конкурсе "Сучасны стан і патэнцыял развіцця літаратурнага турызму"!
Яна ўзнагароджана Дыпломам І ступені за ўдзел у ІІІ Міжнародным конкурсе "Сучасны стан і патэнцыял развіцця літаратурнага турызму" ў намінацыі "Праект новага літаратурнага тура / экскурсіі, квэста".
У Конкурсе прынялі ўдзел больш за 150 чалавек з навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Конкурсная работа выканана на тэму "Праект экскурсіі-квеста "HRODNA літаратурны ад Ажэшкі да Быкава"". Навуковы кіраўнік: старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці Рашэтнікава А.М.