Select your language

82-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў ФМА БДУ адбудзецца 24 красавіка 2025 г. у рамках правядзення Тыдня студэнцкай навукі ФМА. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і аспіранты факультэта міжнародных адносін, а таксама іншых факультэтаў БДУ. Спіс секцый 82-й канферэнцыі ТУТ.

Удзел у канферэнцыі мае важнае значэнне для пацверджання актыўнасці студэнта ў навукова-даследчай сферы і ўлічваецца пры фарміраванні хадайніцтва на зніжэнне аплаты за вучобу або на атрыманне павышанай (імянной, прэзідэнцкай) стыпендыі. Аўтары трох лепшых выступленняў на кожнай секцыі атрымаюць права апублікавацца ў зборніку тэзісаў факультэта міжнародных адносін, а аўтары работ, якія занялі на секцыі 1-я месцы, – дадаткова ў зборніку лепшых работ БДУ.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці абавязковую папярэднюю рэгістрацыю на партале https://sci.bsu.by/. На партале размешчана інструкцыя.

Тэмы выступленняў удзельнікам неабходна папярэдне ўзгадніць з навуковымі кіраўнікамі. Пры рэгістрацыі патрабуецца пазначыць толькі тэму выступу і прозвішча навуковага кіраўніка,  тэкст даклада і анатацыю прыкладаць не трэба. Пасля закрыцця рэгістрацыі ў выпадку моцнай дыспрапорцыі па колькасці ўдзельнікаў паміж рознымі секцыямі магчымы перанос дакладаў з адной секцыі ў іншую з улікам заяўленай тэматыкі.

Рэгістрацыя адкрыта да 15 красавіка 2025 г. (уключна)

Арганізатар канферэнцыі – Савет па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў НДРСА ФМА БДУ. У выпадку ўзнікнення пытанняў звяртайцеся да адказных асоб па НДРСА на кафедрахСклад Савета.

Кантактныя асобы па агульных арганізацыйных і тэхнічных пытаннях на факультэце: старшыня Савета – загадчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці Аўласенка Ігар Міхайлавіч (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.), старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі Хадакова Алёна Аляксандраўна (e-mail: HodakovaA@bsu. by ), дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін Яа Цзяхуэй (для студэнтаў і аспірантаў з Кітая) (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Агульная тэхнічная заўвага. У сувязі з вялікай колькасцю ўдзельнікаў сайт партала канферэнцыі можа часова завісаць, не загружацца. У гэтым выпадку трэба пачакаць некалькі гадзін і паспрабаваць увайсці нанова. У выпадку, калі праблема носіць сістэмны характар і не вырашана праз дзень-два, звяртайцеся ў Савет па НДРСА па тэхнічную дапамогу. Магчымасці прыняць удзел у канферэнцыі без рэгістрацыі на партале канферэнцыі няма.

Праграма канферэнцыі будзе апублікавана за некалькі дзён да мерапрыемства.