Select your language

Студэнты першага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" і студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Мытная справа" прынялі ўдзел у штогадовай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі" ў рамках вывучэння дысцыпліны "Бяспека жыццядзейнасці чалавека" (выкладчык – дац. Дзюбкова-Жарнасек Т. П.). "Гадзіна Зямлі" – міжнародная экалагічная акцыя, ініцыяваная ў 2007 годзе Сусветным фондам дзікай прыроды, якая праводзіцца штогод у апошнюю суботу сакавіка і сімвалізуе салідарнасць жыхароў розных краін свету ў вырашэнні праблем рэсурса- і энергазберажэння і паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў глабальным маштабе. Яна прызнана самай масавай экалагічнай акцыяй на планеце. У Рэспубліцы Беларусь акцыя праводзілася 29 сакавіка 2025 года на працягу адной гадзіны (з 20.30 да 21.30). Мэта акцыі – садзейнічаць фарміраванню адказных адносін да прыродных рэсурсаў і іх рацыянальнаму выкарыстанню, прыцягненню ўвагі грамадскасці да праблемы глабальнай змены клімату, звязанай з эмісіяй парніковых газаў у працэсе генерацыі электрычнай энергіі, і выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі.

Студэнты факультэта міжнародных адносін выкарысталі ўнікальную магчымасць прыняць удзел у самай масавай экалагічнай акцыі і ўнесці свой уклад у вырашэнне праблем рэсурсазберажэння і захавання клімату на планеце. На працягу адной гадзіны яны адключылі штучнае асвятленне ў інтэрнаце і кватэрах па месцы часовага ці сталага пражывання, а таксама камп'ютары, смартфоны, тэлевізары і іншыя электрапрыборы, якія спажываюць электрычную энергію з сеткі ў знак падтрымкі беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і рацыянальнага іх выкарыстання. Студэнткі першага курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» арганізавалі ў інтэрнаце № 3 вячэру пры свечках, адмовіўшыся на працягу адной гадзіны ад штучнага асвятлення. Па словах студэнтак, гэта быў асабліва ўтульны вечар, які нагадаў кожнаму з удзельнікаў акцыі аб важнасці беражлівых адносін да рэсурсаў планеты. У цёплых сяброўскіх абставінах студэнткі абмеркавалі значэнне экалагічнай акцыі, падзяліліся думкамі аб паўсядзённых звычках, якія дазваляюць кожнаму чалавеку ўнесці пасільны ўклад у вырашэнне глабальных экалагічных праблем. Для гэтага неабходны толькі моцная ўнутраная матывацыя да экалагічна арыентаваных дзеянняў і ў шэрагу выпадкаў – змена сваіх звычак на карысць прыроды замест спажывецкага стаўлення да яе рэсурсаў. Студэнткі прынялі на сябе абавязак штогод удзельнічаць у акцыі «Гадзіна Зямлі» і рабіць у паўсядзённым жыцці хаця б невялікія крокі, накіраваныя на захаванне прыродных рэсурсаў і прадухіленне змен клімату, звязаных з дзейнасцю людзей. Але нават малы крок кожнага чалавека неацэнны ў маштабах планеты.

Студэнткі першага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" таксама прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". Пры выключаным на працягу адной гадзіны асвятленні ў інтэрнаце № 3 БДУ, загадзя адключыўшы электрачайнік і іншыя бытавыя электрапрыборы і абмеркаваўшы важнасць экалагічнай акцыі для захавання прыродных рэсурсаў, яны не толькі арганізавалі чаяванне ў дружалюбнай атмасферы, але і з карысцю для ўласнага здароўя правялі сеанс медытацыі ў якасці аздараўленчай практыкі.

У акцыі прынялі ўдзел таксама студэнты трэцяга курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Мытная справа". Варта адзначыць, што пераважная большасць студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце №3 БДУ (вул. Акадэміка Курчатава д. 6), далучыліся да масавай экалагічнай акцыі, адмовіўшыся 29 сакавіка на працягу адной гадзіны ад штучнага асвятлення. Практычна ва ўсіх жылых пакоях у гэты прамежак часу пагасла святло.

{gallery}2025/2025_03_29{/gallery}