Select your language

26 сакавіка 2025 г. студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» і 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка», якія вывучаюць італьянскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Вольгі Уладзіміраўны Далідовіч і Святланы Анатольеўны Лосевай наведалі вечарыну.

Мерапрыемства было арганізавана Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і прымеркавана да 550-годдзя з дня нараджэння Мікеланджэла – вялікага італьянскага скульптара, мастака, архітэктара і паэта. Вечарына сабрала мноства ўдзельнікаў, сярод якіх актывісты таварыства "Беларусь – Італія", мастакі, скульптары, прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Падчас мерапрыемства госці даведаліся пра жыццё і творчасць Мікеланджэла, а таксама гісторыю стварэння яго шэдэўраў у жывапісе і архітэктуры. Выступленні спікераў адрозніваліся вобразнасцю і эмацыйнасцю, што дазволіла прысутным глыбей зразумець асобу вялікага майстра. Прагучалі таксама і паэтычныя творы Мікеланджэла ў перакладзе на беларускую мову. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і завяршылася прыемным музычным сюрпрызам.

Падобныя сустрэчы з'яўляюцца добрай магчымасцю для студэнтаў паглыбіць свае веды аб сусветным мастацтве і пашырыць кругагляд. 

{gallery}2025/2025_03_26_04{/gallery}