Select your language

26 сакавіка 2025 г. на факультэце міжнародных адносін для студэнтаў 2 і 3 курсаў, якія вывучаюць польскую мову ў якасці другой замежнай мовы, быў праведзены агляд-конкурс па польскай мове, прысвечаны 30-годдзю факультэта, арганізаваны кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.

Конкурс складаўся з 3-х частак:

  1. Аўдыё-тэсту на 30 пунктаў;
  2. Тэста на 70 пунктаў, у якім знайшлося таксама месца для віктарыны аб ФМА;
  3. Вуснага выказвання па актуальнай грамадска-сацыяльнай тэме на 20 пунктаў.

Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, іх крэатыўныя адказы і знаходлівасць. Віншуем пераможцаў, дзякуем усім студэнтам за ўдзел у аглядзе-конкурсе па польскай мове і жадаем поспехаў у вывучэнні польскай мовы! 

{gallery}2025/2025_03_26_03{/gallery}