Select your language

20 сакавіка 2025 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася алімпіяда па нямецкай мове паміж ВНУ, арганізаваная кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці. Мэтай алімпіяды з'яўляецца выяўленне адоранай творчай моладзі і павышэнне матывацыі студэнтаў да вывучэння нямецкай мовы.

У Алімпіядзе прынялі ўдзел студэнты ўсіх спецыяльнасцей ФМА, гістарычнага факультэта БДУ, некалькіх факультэтаў БНТУ, Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу ў Алімпіядзе былі запрошаны і навучэнцы старэйшых класаў розных агульнаадукацыйных устаноў – Ліцэя БДУ, Ліцэя № 1 г. Брэста, некалькіх школ. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны заданні на праверку розных кампетэнцый, неабходных сучасным спецыялістам для выканання прафесійных задач. Алімпіяда ўключала тры этапы (лексіка-граматычны тэст, аўдыё-тэст і вуснае выказванне па актуальнай грамадска-сацыяльнай тэме). 

Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў! 

{gallery}2025/2025_03_20{/gallery}