Select your language

19 сакавіка 2025 года на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў першага курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці" з прадпрымальнікам Іллём Давыдавым, заснавальнікам платформы Vitaem, сямейнай мануфактуры Etno.by і су-заснавальнікам ТАА "Сістэма гасціннасці". Сустрэча прайшла ў рамках вучэбна-азнаямленчай практыкі і стала важным элементам у прафесійным станаўленні будучых спецыялістаў.

Ілля Давыдаў падзяліўся са студэнтамі сваім досведам у сферы гасціннасці, раскрыў ключавыя аспекты гэтага паняцця і прывёў прыклады з уласнай практыкі. Ён расказаў пра тое, як ствараў свае праекты, якія выклікі сустракаў на шляху і як пераадольваў іх. Асаблівую цікавасць у аўдыторыі выклікалі відэаролікі, якія дэманструюць неабходныя навыкі ў сферы турызму і гасціннасці.

Падчас сустрэчы студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні і абмеркаваць актуальныя трэнды індустрыі. Ілля Давыдаў падкрэсліў важнасць soft skills, такіх як камунікабельнасць, уменне працаваць у камандзе і адаптавацца да змен, што асабліва важна для будучых менеджараў у сферы турызму. Гэтая сустрэча стала не толькі крыніцай каштоўных ведаў, але і натхненнем для студэнтаў. Прыклад Іллі Давыдава паказаў ім, як можна паспяхова рэалізаваць сябе ў прафесіі, спалучаючы крэатыўнасць, прадпрымальніцкую жылку і глыбокае разуменне патрэб кліентаў.

Кафедра міжнароднага турызм і гасціннасці выказвае падзяку Іллі Давыдаву за цікавую і змястоўную сустрэчу, якая, несумненна, садзейнічала пашырэнню прафесійнага кругагляду студэнтаў і ўмацаванню іх матывацыі да далейшага навучання.