20 сакавіка 2025 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося адкрыццё перасоўнай выставы "Лаціна- і грэкамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі".
Экспазіцыя ўключае сем стэндаў з фатаграфіямі звыш 30 надпісаў, іх перакладам на беларускую і рускую мовы і ўказаннем храмаў, дзе выяўлены гэтыя тэксты, а таксама крыніц біблейскіх цытат. Наведвальнікі пазнаёмяцца з эпіграфічнай спадчынай касцёла Цела Гасподняга ў Нясвіжы, Сынкавіцкай царкве, музеі Мінскай духоўнай акадэміі і інш. На працягу года ў цэрквах і касцёлах Беларусі надпісы збіралі студэнты філалагічнага факультэта БДУ. Яны таксама зрабілі пераклад надпісаў з грэчаскай і лацінскай моў.
Ключавой мэтай праекта з'яўляецца ўвядзенне ў навуковы і грамадскі дыскурс нявывучанай лаціна- і грэкамоўнай эпіграфічнай спадчыны беларускіх земляў.
![]() |
![]() |

