Select your language

Віншуем каманду студэнтаў факультэта міжнародных адносін спецыяльнасцей "Менеджмент", "Міжнародныя адносіны", "Мытная справа" з перамогай у ІІІ Міжнародным конкурсе навуковых, метадычных, творчых работ “ПАКЛІКАННЕ, ПРАЦА, АДУКАЦЫЯ” (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) у намінацыі “ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ” (Дыплом II ступені).

На конкурс быў прадстаўлены праект фотавыставы і відэаролік, падрыхтаваныя сіламі студэнтаў 2 і 3 курсаў факультэта міжнародных адносін БДУ і прысвечаныя адной з найважнейшых падзей у гісторыі беларускага народа – 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мэта гэтага праекта – даць магчымасць студэнтам-міжнароднікам дакрануцца да гераічных старонак нашай агульнай гісторыі праз прызму вывучэння гістарычных дакументаў, работы з архіўнымі матэрыяламі, з першаснымі дакументамі грамадскіх арганізацый, у задачы якіх уваходзіць захаванне гістарычнай памяці і спадчыны Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковыя кіраўнікі праекта: П.І. Болтачка, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта міжнародных адносін БДУ, А.М. Рашэтнікава, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці факультэта міжнародных адносін БДУ.