Кніга ніколі не выйдзе з моды! У гэтым у чарговы раз пераканаліся студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права», якія 14 сакавіка 2025г. разам са старшым выкладчыкам кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Далідовіч В.У. наведалі XXХII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая праходзіла ў Мінску 12-16 сакавіка.
Цэнтральнае месца на выставе было адведзена інтэрактыўнай калектыўнай экспазіцыі, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі, якая прадстаўляла кнігі, фотаздымкі і іншыя элементы. Навінкай гэтага года сталі калектыўныя рэгіянальныя стэнды абласцей Беларусі, кожны з якіх падрабязна расказвае пра гісторыю свайго краю.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікаў Міжнародны квартал, які прадстаўлялі каля 20 дыпламатычных прадстаўніцтваў блізкага і далёкага замежжа. Сярод іх пасольствы Кубы, Венесуэлы Бразіліі, Турцыі, Кітая, ААЭ і іншых краін. Гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца не толькі з кніжнымі навінкамі, але і з культурай і традыцыямі розных краін.
Акрамя знаёмства з выставай, у студэнтаў была магчымасць паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы, абмеркаваць любімыя кнігі і літаратурныя перавагі, а таксама папоўніць сваю асабістую бібліятэку як мастацкай, так і спецыялізаванай літаратурай. Стэнд "Міжнародныя адносіны" надоўга прыцягнуў увагу будучых міжнароднікаў.
У наведванні выставы прыняла ўдзел студэнтка філалагічнага факультэта, якая праходзіць педагагічную практыку на ФМА.
{gallery}2025/2025_03_14{/gallery}