Select your language

Паважаныя студэнты! Паведамляем Вам аб тым, што з 18.03.2025 пачынаецца прыём заяў аб пастаноўцы на ўлік жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце.

Прыём заяў будзе ажыццяўляцца на факультэце ў кабінеце 1113 з 10.00 да 15.00 (13.00–14.00 перапынак) у будныя дні. Апошні тэрмін падачы заяваў – 14.04.2025.

Спіс неабходных дакументаў для студэнтаў, якія жывуць у Беларусі:

  1. Запоўнены бланк заявы (можна раздрукаваць самастойна, ці атрымаць у каб. 1113)
  2. Копія пашпарта (стар. 31-33 + старонка з прапіскай).
  3. Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і (можна атрымаць самастойна ў разліковым цэнтры па месцы рэгістрацыі. Звяртаем увагу на назву даведкі!).
  4. Даведка аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца ў агенцтве па зямельным кадастры па месцы жыхарства, ці на вул. Максіма Багдановіча 153, вул. Папаніна 7 у горадзе Мінску.
  5. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот адпаведнай катэгорыі.

Спіс неабходных дакументаў для замежных студэнтаў:

  1. Запоўнены бланк заявы.
  2. Копія пашпарта.
  3. Заява аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (запаўняецца ў каб.1113 пры падачы дакументаў)

Звяртаем Вашу ўвагу, што заява будзе прынята толькі ў выпадку падачы поўнага пакета дакументаў.

Акрамя таго, просім студэнтаў, якія адносяцца да льготнай катэгорыі пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, дадаткова правяраць наяўнасць свайго населенага пункта ў пераліку забруджаных тэрыторый.

Пералік крытэрыяў прадастаўлення жылога памяшкання іншагароднім навучэнцам у інтэрнатах для навучэнцаў БДУ