13 сакавіка на факультэце міжнародных адносін пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Міцевой Т. П. было праведзена паседжанне гуртка аматараў англамоўнай паэзіі THE MUSIC OF POETRY. Паседжанне было прысвечана адной з самых натхняльных тэм у паэзіі – каханню і прыгажосці. Вясна сімвалізуе адраджэнне, абнаўленне, натхненне, што робіць гэтую пару года ідэальнай для абмеркавання падобных ідэй.
На пачатку паседжання ўсе ўдзельнікі падзяліліся сваім меркаваннем аб тым, што для іх «прыгажосць». Даволі частымі адказамі былі "каханне" і "паэзія", што падкрэслівае не толькі непарыўную сувязь гэтых паняццяў, але і рэлевантнасць абранай тэмы для літаратурнай супольнасці.
На мерапрыемстве гучалі такія вершы, як "Яна ідзе ва ўсёй красе" і "Сонца неспячых" Джорджа Гордана Байрана, "Чырвоная, чырвоная ружа" Роберта Бернса. Студэнты ажыўлена ўспрынялі ідэю складання ўласных твораў, што надало пасяджэнню творчае аблічча. Паэтычная віктарына паказала, што ўдзельнікі мерапрыемства сапраўды паглынуты літаратурай.
Напрыканцы ўсе пагадзіліся, што каханне і прыгажосць – значныя аспекты жыцця, якія натхняюць на творчасць, напаўняюць надзеяй і яркімі эмоцыямі, абуджаюць мары.
У мерапрыемстве актыўны ўдзел прымалі студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны".
Запрашаем усіх жадаючых да супрацоўніцтва!
{gallery}2025/2025_03_13_02{/gallery}