13 сакавіка 2025 г. група студэнтаў 22 «Б» 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" разам са сваім куратарам, старшым выкладчыкам кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Таццянай Сяргееўнай Карацюк наведалі музей гісторыі БДУ.
Для студэнтаў гэта першае наведванне музея і першае знаёмства з найважнейшымі этапамі станаўлення і развіцця ўніверсітэта і факультэта. Студэнтаў асабліва зацікавіла экспазіцыя, прысвечаная выкладчыкам і студэнтам, якія ваявалі ў гады Другой сусветнай вайны, дзе можна было азнаёміцца з асабістымі рэчамі і дакументамі, якія захаваліся з тых часоў.
{gallery}2025/2025_03_13{/gallery}