Select your language

Секцыя італьянскай мовы пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Далідовіч В.У. і пры актыўным удзеле ст. выкладчыка Мальцава В.В. 11 сакавіка 2025г. правяла для студэнтаў ФМА, якія вывучаюць італьянскую мову, размоўны клуб на тэму "Viaggio nelle emozioni" (Падарожжа па эмоцыях), прысвечаны эмацыйнаму і псіхалагічнаму здароўю.

Сустрэча праводзілася пры актыўным удзеле студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці рамана-германская (італьянская) філалогія, якія цяпер праходзяць педагагічную практыку на ФМА.

Падчас працы клуба студэнты 2 і 3 курса спецыяльнасцяў «Сусветная эканоміка» і «Міжнароднае права» абмеркавалі на італьянскай мове пытанні, якія хвалююць кожнага: стрэс, трывожнасць і страхі, радасць і каханне, як кіраваць эмоцыямі, як эмоцыі ўплываюць на чалавека і якія з іх нам дапамагаюць у жыцці, а якія перашкаджаюць.

Такая форма працы як размоўны клуб вельмі спадабалася студэнтам, што вывучаюць італьянскую мову. У нязмушанай, сяброўскай атмасферы можна папрактыкаваць вуснае маўленне, пашырыць слоўнікавы запас, у той жа час абмеркаваць цікавыя тэмы.

Студэнтамі-ўдзельнікамі капэлы “Belcoro” пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Мельнікавай Л.С. была выканана песня на італьянскай мове.

Жадаем выказаць шчырую падзяку студэнтам філалагічнага факультэта і старшаму выкладчыку Мельнікавай Людміле Сяргееўне за дапамогу ў правядзенні размоўнага клуба на італьянскай мове!

Секцыя італьянскай мовы ФМА

{gallery}2025/2025_03_11{/gallery}