Select your language

12 сакавіка на базе факультэта міжнародных адносін БДУ адбылася дыялогавая пляцоўка ў рамках мерапрыемстваў да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска Яўген Сяргеевіч Нішчыменка і член Моладзевага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Яна Аляксандраўна Лебядзінская.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Студэнцкай Рады БДУ і студэнты факультэтаў і ўстаноў адукацыі БДУ. Запрошаныя спікеры падзяліліся вопытам у рэалізацыі моладзевай палітыкі і важнасцю асноўнага Закона краіны. Студэнты мелі магчымасць абмеркаваць не толькі пытанні фарміравання і станаўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але і магчымасці моладзі для ўдзелу ў фармаванні і рэалізацыі палітыкі дзяржавы. 

{gallery}2025/2025_03_12_02{/gallery}