Select your language

27–30 сакавіка 2025 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе II Вясновая школа маладых вучоных БДУ-РУДН. Асноўная мэта школы - папулярызацыя навуковых даследаванняў сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. У прыватнасці, школа дазволіць павысіць цікавасць маладых даследчыкаў да сучасных праблем сусветнай эканомікі, а таксама актывізаваць міжвузаўскае ўзаемадзеянне факультэта міжнародных адносін БДУ і эканамічнага факультэта РУДН. Школа ўключае лекцыі па актуальных пытаннях развіцця сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін, майстар-класы па правядзенні навуковых даследаванняў і прэзентацыі навуковых вынікаў. Па выніках работы школы плануецца выданне зборніка навуковых работ маладых вучоных БДУ і РУДН ім. П. Лумумбы.

Больш падрабязная інфармацыя ТУТ. Зправіламі афармлення артыкула можна азнаёміцца ТУТ