27 лютага 2025 г. адбылося пятае мерапрыемства з цыкла сустрэч сумеснай ініцыятывы факультэта міжнародных адносін БДУ і Моладзевай рады (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Гэта ініцыятыва накіравана на развіццё ў студэнтаў грамадзянскасці і патрыятызму, адлюстраванне ролі моладзі ў сістэме кіравання дзяржавай.
Спікерам выступіла член камісіі па навуцы і адукацыі Моладзевай рады (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Юлія Аляксандраўна Рубінава.
У ходзе сустрэчы Юлія Аляксандраўна падзялілася сваім бачаннем дзейнасці парламента і акцэнтавала ўвагу на важнасці моладзевай палітыкі ў нашай краіне. Яна расказала аб рэалізацыі бягучых праектаў у сферы навукі і адукацыі.
Студэнты праявілі вялікую цікавасць да тэматыкі, якая абмяркоўвалася.
{gallery}2025/2025_02_27{/gallery}