25 лютага 2025 г. на факультэце міжнародных адносін праведзены навучальны семінар "Супрацоўніцтва з КНР: стратэгія поспеху" (распрацоўшчык праграмы – кафедра міжнародных адносін). Слухачамі семінара сталі 19 супрацоўнікаў розных дзяржаўных арганізацый: Міністэрства эканомікі, Белавія, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Беларусбанк, Беллесэкспарт, Нацыянальная бібліятэка, Пеленг, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.
Слухачы атрымалі магчымасць азнаёміцца з асноўнымі вектарамі знешняй палітыкі і сферамі супрацоўніцтва КНР з Рэспублікай Беларусь, напрамкамі лічбавай дыпламатыі ў супрацоўніцтве з Кітаем, а таксама культурай і традыцыямі КНР, асаблівасцямі дзелавой камунікацыі і нацыянальнымі асаблівасцямі. Навучанне па дадзенай тэматыцы садзейнічае выпрацоўцы ў слухачоў цэласнага разумення асаблівасцей міжкультурнай камунікацыі, арганізацыі і правядзення дзелавых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў Кітая.
Фармат правядзення заняткаў уключаў лекцыі і практычныя заняткі.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі яе практычную накіраванасць і выказалі пажаданне прадоўжыць навучанне ў такім фармаце па іншых краінах.
Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!
Дзякуем за працу выкладчыкам і распрацоўшчыкам праграмы – дацэнтам кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасіі Міксюк і Івану Чувілаву.
{gallery}2025/2025_02_25{/gallery}