Select your language

21 лютага 2025 года ва ўсім свеце 25-ы раз адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы, што таксама адлюстравалася ў назве тэмы гэтага года: «Мовы маюць значэнне: святкаванне Сярэбранага юбілею Міжнароднага дня роднай мовы». Студэнты ФМА не засталіся ў баку ад гэтай падзеі. У рамках заняткаў па польскай мове на 1 і 2 курсах спецыяльнасці "Мытная справа", 1 і 3 курсах спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Мерапрыемствы складаліся з трох частак:

  • інфармацыйнай, падчас якой студэнты пазнаёміліся з гісторыяй свята і сітуацыяй з мовамі у свеце;
  • паэтычнай, дзе студэнты чыталі свае любімыя вершы на родных і вывучаемых замежных мовах, і нават уласнага сачынення;
  • віктарыны на польскай мове, заданні якой студэнты выконвалі як у парах, так і індывідуальна і за правільныя адказы усе атрымалі "салодкія сюрпрызы".

Паводле водгукаў студэнтаў, такія мерапрыемствы вельмі актуальныя ў наш час, бо мы жывем у эпоху вымірання моў. Такая дата дазваляе звярнуць увагу на праблему знікнення моў і прыняць неабходныя меры з мэтай прадухілення гэтай з'явы, каб захаваць моўную разнастайнасць у свеце як культурную спадчыну.

Плашчынская Т.З., старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці 

{gallery}2025/2025_02_24{/gallery}