Select your language

13.02.2025 напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на базе факультэта міжнародных адносін прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам ветэрана пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане, палкоўніка Леаніда Ігаравіча Шанца.

Спікер расказаў выкладчыкам і студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта аб баявых буднях Афганскай вайны. Леанід Ігаравіч праходзіў службу ў складзе падраздзяленняў пагранічных войскаў, якія забяспечвалі ахову граніцы.

Асобна былі закрануты пытанні бягучага стану органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча стала не толькі магчымасцю даведацца пра мінулае, але і важным крокам да больш глыбокага асэнсавання сучаснасці і будучыні.

{gallery}2025/2025_02_13{/gallery}