6 лютага старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін Л.У. Хмуровіч і студэнты першага курса выступілі перад навучэнцамі гімназіі N 4 г. Мінска.
У ходзе сустрэчы Хмуровіч Л.У. расказала старшакласнікам пра факультэт і асаблівасці навучання, акцэнтаваўшы ўвагу на спецыяльнасці «Сусветная эканоміка», а таксама анансаваўшы правядзенне падчас вясновых канікул Школы будучых эканамістаў-міжнароднікаў. Навучэнцы з цікавасцю паслухалі і студэнтаў, якія падзяліліся інфармацыяй і ўражаннямі аб розных мерапрыемствах, якія арганізуюцца факультэтам і студэнцкімі арганізацыямі.
{gallery}2025/2025_02_06{/gallery}