Select your language

Кафедра ўсходазнаўства факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 26–27 чэрвеня 2025 г. праводзіць V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, навуковыя работнікі, спецыялісты, магістранты, аспіранты і студэнты, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне ўсходазнаўчых дысцыплін. Для магістрантаў і аспірантаў публікацыя артыкулаў прадугледжваецца толькі пры наяўнасці водгуку з подпісам навуковага кіраўніка. Для студэнтаў публікацыя артыкулаў прадугледжваецца толькі ў суаўтарстве з іх навуковымі кіраўнікамі.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі ў тэрмін да 20 красавіка 2025 года неабходна:

  • зарэгістравацца па спасылцы:
  • прадаставіць артыкул, аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі;
  • даць водгук з подпісам навуковага кіраўніка (для аспірантаў і магістрантаў).

Інфармацыйнае паведамленне