28 лютага 2025 года ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ў фармаце навукова-практычнай канферэнцыі пройдзе VIII Рэспубліканская школа маладога кітаязнаўцы: прыярытэтныя напрамкі даследавання сучаснага Кітая і беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
У рабоце Школы прымуць удзел студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя з ліку грамадзян Беларусі і Кітая, якія прафесійна займаюцца вывучэннем сучаснага Кітая і беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
Сёлета для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні Школы і выступленняў з дакладамі (13:00-14:30) запрошаны прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР і Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь, беларускія і кітайскія вучоныя.
У рамках мерапрыемства таксама будуць працаваць 5 секцый (14.30-17.00). Больш падрабязна>>>
Для ўдзелу ў рабоце Школы запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 лютага 2025 года на электронны адрас:
Мовы матэрыялаў (тэзісаў): беларуская, руская, кітайская, англійская. Лепшыя даклады ўдзельнікаў работы секцый будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў і размешчаны на сайце Навуковай электроннай бібліятэкі https://elibrai-v.ru.
