Select your language

Назва дысцыпліны Міжнародныя канвенцыі і пагадненні
Курс навучання Магістратура
Семестр навучання 2
Колькасць крэдытаў 3
Прозвішча, імя, імя па бацьку лектара ЛЯХОЎСКІ Ўладзімір Віктаравіч,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Мэта вывучэння дысцыпліны

Замацаванне на больш высокім узроўні тэарэтычных і практычных ведаў, што тычацца міжнародна-прававога інструментарыя па гарманізацыі і уніфікацыі нацыянальнага заканадаўства ў сферы дзяржаўнага рэгулявання знешнегандлёвых адносін, барацьбы з парушэннямі мытнага заканадаўства

Прарэквізіты

Дзяржаўнае рэгуляванне сацыяльных і эканамічных сістэм

Змест дысцыпліны

Дадзены курс прызначаны для студэнтаў 2-й ступені навучання па спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах» для больш паглыбленага вывучэння пытанняў, звязаных з міжнародна-прававым забеспячэннем дзяржаўнага рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці і барацьбы з мытнымі правапарушэннямі. У рамках курсу студэнты замацоўваюць свае навыкі па правапрымяненню палажэнняў і артыкулаў найважнейшых міжнародных мытных канвенцый і пагадненняў, што датычацца розных аспектаў мытнай справы. Гэта дазволіць выпускнікам у далейшым правільна і адэкватна выкарыстоўваць прававыя веды і навыкі ў сваёй прафесійнай дзейнасці ў сістэме дзяржаўнага кіравання, павысіць эфектыўнасць барацьбы з парушэннямі мытнага заканадаўства

Літаратура, якая рэкамендуецца
  1. Борисов, К. Г. Международное таможенное право: Учеб. пособие. Изд. 2-е. Москва, 2001. 616 с.
  2. Рыбак, С.В. Международное таможенное сотрудничество / С. В. Рыбак, Л. И. Ануфриева. Учебное пособие для вузов. ― Санкт-Петербург, 2014.
  3. Таможенное дело. Словарь-справочник/ Науч. ред. А. Н. Сиротский. —Минск, 2004.
  4. Цыкунов, И. В. Международное сотрудничество в области таможенного дела / учебное пособие для студентов вузов по экономическим специальностям. Минск, 2015. С. 250–265.
Метады выкладання

Агульнанавуковыя, інтэгральны, праблемны, кампаратыўны, параўнальны, эўрыстычны, тлумачальна-ілюстрацыйны, метад сістэмнага аналізу

Мова навучання Руская
Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль
  • падрыхтоўка эсэ
  • тэставанне
  • інтэрактыўнае апытанне
Форма бягучай атэстацыі Залiк