| Назва дысцыпліны | Замежная мова (англійская) |
| Курс навучання | Магістратура |
| Семестр навучання | 1-2 |
| Колькасць крэдытаў | 11 |
| Прозвішча, імя, імя па бацьку лектара | КАРАІЧАВА Таццяна Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў |
| Мэта вывучэння дысцыпліны |
Авалоданне англійскай мовай як сродкам прафесійных, акадэмічных міжнародных зносін. Фарміраванне агульных (акадэмічных) і прафесійных (кагнітыўных, камунікатыўных, сацыялінгвістычных і сацыякультурных) кампетэнцый на ўзроўні валодання англійскай мовай С1 / С2 (высокі ўзровень / ўзровень валодання ў дасканаласці), уключаючы асноўныя перакладчыцкія кампетэнцыі. Падрыхтоўка да экзамену кандыдацкага мінімуму па англійскай мове |
| Прарэквізіты |
Бакалаўрскі курс по замежнай мове (першая англiйская), спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны» 7 семестраў, тэорыя i практыка перакладу |
| Змест дысцыпліны |
Навука і грамадства. Эвалюцыя навуковых даследаванняў. Адказнасць вучоных. Навуковае маўленне на англійскай мове: фарміраванне на замежнай мове мэтаў і задач, актуальнасці і вобласці прымянення ўласнага даследавання, планаванне яго этапаў, выклад наяўных вынікаў сваёй навуковай дзейнасці. Роля сучасных тэхналогій у зменным свеце. Сучасныя тэндэнцыі працоўнай міграцыі. Працэсы акадэмічнага абмену і мабільнасці. Геапалітычныя праблемы і нацыянальная палітыка. Гістарычныя карані рэгіянальных канфліктаў. Праблемы нацыянальнай ідэнтычнасці ў эпоху глабалізацыі. Прычыны і формы сепаратызму. Паслядыпломная адукацыі ў англамоўных краінах у сферы спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" (кейсы). Міжнародныя арганізацыі на сучасным этапе. Формы ўзаемадзеяння ў розных сферах. Роля Рэспублікі Беларусь у міжнародных адносінах |
| Літаратура, якая рэкамендуецца |
Асноўная літаратура:
Дадатковая літаратура:
|
| Метады выкладання |
Метады выкладання грунтуюцца на асобасна-арыентаваным, кампетэнтнасным, камунікатыўным і кагнітыўным падыходах у іх адзінстве і выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі: кагнітыўныя схемы (кагнітыўная карта тэмы, фрэймы прадметных сітуацый, сцэнарыі); камунікатыўныя (дзелавыя і ролевыя гульні, дыскусіі, дэбаты); праектныя (індывідуальныя і індывідуальна-групавыя праекты); прыкладны сітуацыйных аналіз (метад «кейсаў»). Усе вiды вучэбнай работы мяркуюць выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій (Інтэрнэт-пошук, прэзентацыі і г.д.) |
| Мова навучання | Англійская |
| Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль |
|
| Форма бягучай атэстацыі | Пераклады, рэфераты |