Select your language

Назва дысцыпліны Прававыя асновы знешнепалітычнай дзейнасці ЕС
Курс навучання Магістратура
Семестр навучання 3
Колькасць крэдытаў 4
Прозвішча, імя, імя па бацьку лектара

КУЗНЯЦОВА Ирына Сяргееўна,
кандыдат палітычных навук

МIХАЛЕВА Таццяна Мікалаеўна,
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Мэта вывучэння дысцыпліны

Фарміраванне сістэмнага ўяўлення аб прававых асновах знешнепалітычнай дзейнасці ЕС, а таксама прыкладных навыкаў па прававой кваліфікацыі сітуацый, якія датычацца кампетэнцыі ЕС ў сферы агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі

Прарэквізіты

Міжнароднае публічнае права, Еўрапейскае права

Змест дысцыпліны

Агульныя палажэнні аб знешнепалітычнай дзейнасці ЕС. Асноўныя этапы фарміравання агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі ЕС (АВПБ). Інстытуты ЕС і працэс прыняцця рашэнняў у галіне АВПБ. Кампетэнцыя ЕС у сферы АВПБ. Міратворчыя місіі і ваенныя аперацыі ЕС, ўзмацненне яго значнасці ў грамадзянскім і посткрызісным урэгуляванні канфліктаў. Прававыя аспекты адносін ЕС, ЗША, НАТА. Прававыя асновы агульнай гандлёвай палітыкі ЕС. Прававыя асновы адносін ЕС з трэцімі краінамі. Прававое рэгуляванне адносін паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС

Літаратура, якая рэкамендуецца
  1. Европейское право: пособие / Е. В. Бабкина [и др.] ; под ред. В. А. Астапенко, Е. В. Бабкиной, Т. Н. Михалевой. – 2-е изд., испр. и доп. – Мн.: Четыре четверти, 2015.
  2. Горданов, И. Б. Правовые основы внешнеполитической деятельности ЕС : монография / И. Б. Горданов. – М.: Нота Бене, 2009.
  3. Европейский Союз : Основополагающие акты в редакции Лиссабонского договора с комментариями. – М.: ИНФРА-М, 2010
Метады выкладання

Тлумачальна-ілюстрацыйныя (інфармацыйна-рэцэптыўны), рэпрадуктыўныя, часткова-пошукавыя (эўрыстычныя), даследчыя метады, метад праблемнага выкладу, а таксама інтэрактыўныя метады навучання

Мова навучання Руская
Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль

Пісьмовая работа

Форма бягучай атэстацыі Экзамен