Select your language

Назва дысцыпліны Актуальныя праблемы міжнароднага права
Курс навучання Магістратура
Семестр навучання 3
Колькасць крэдытаў 4
Прозвішча, імя, імя па бацьку лектара ПАЎЛАВА Людмiла Васльiеўна,
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
Мэта вывучэння дысцыпліны

Сфармаваць комплекснае ўяўленне аб сутнасцi i асноўных тэндэнцыях сучасных глабалiзацыйных працэсаў у сферы міжнародных адносiн, iх вызначальным уплыву на трасфармацыю сiстэмы мiжнародных адносiн i глабальную прававую сicтэму мiжнароднага супольнiцтва, эвалюцыю асноўных прынцыпаў i iнстытутаў мiжнароднага права, яго ролi ў iнтэрнацыяналiзацыi нацыянальных прававых сiстэм на ўнiверсальным узроўнi i ў рамках рэгіянальных мiжнародных арганiзацый (ЕC, СНД, ЕАЭС)

Прарэквізіты

Агульная тэорыя права, Канстытуцыйнае права, Права правоў чалавека, Міжнароднае публічнае права, Еўрапейскае права

Змест дысцыпліны

Уплыў глабалiзацыi на эвалюцыю cicтэмы мiжнародных адносiн. Сicтэма мiждународных адносiн i глабальная прававая сicтэма: параўнальная характарыстыка. Суб’екты глабальнай прававой сicтэмы i мiжнароднага права: параўнальная характарыстыка. Трансфармацыя прынцыпаў мiжнароднага права ў рамках глабальнай прававой сicтэмы. Функцыянаванне мiжнароднага права ў рамках глабальнай прававой сicтэмы. Арганiзацыйна-прававыя асновы мiжнароднага супольнiцтва ва ўмовах глабалiзацыi. Узаемадзеянне міжнароднага права i ўнутрыдзяржаунага права. Сучасны механiзм iмплементацыi мiжнароднага права ва ўнутрыдзяржаунае права. Спосабы i формы iмплементацыi норм мiжнароднага права ва ўнутрыдзяржаунае права ў рамках рэгiянальных мiжнародных арганiзацый (ЕС, СНД, ЕАЭС)

Літаратура, якая рэкамендуецца
  1. Лукашук, И. И. Глобализация, государство, право, ХХIвек. – М.: Спарк, 2000.
  2. Михалева, Т. Н. Правовое регулирование региональной экономической интеграции. – Мн.: Институт радиологии, 2016. – 196 с.
  3. Brownlie, I. Principles of Public International Law, 6th ed. – Oxford: Oxford University Press, 2006.
Метады выкладання

Дыялектычны, праблемны, дыялогавага-эўрыстычны, ілюстратыўны

Мова навучання Руская
Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль

Патрабаванні выкладчыка: веданне дактрынальных крынiц i нарматыўных прававых актаў.

Форма бягучага кантролю: падрыхтоўка эсэ

Форма бягучай атэстацыі Экзамен