| Назва дысцыпліны | Замежная мова – 1 (італьянская) |
| Курс навучання | Магістратура |
| Семестр навучання | 1-2 |
| Колькасць крэдытаў | 11 |
| Прозвішча, імя, імя па бацьку выкладчыкаў | Выкладчыкі італьянскай мовы кафедры раманскіх моў ФМА |
| Мэта вывучэння дысцыпліны |
Забяспечыць падрыхтоўку спецыяліста, які валодае замежнай мовай як эфектыўным сродкам прафесійнай і навуковай дзейнасці, а таксама сродкам міжкультурнай камунікацыі спецыяліста, далучанага да навукі і культуры краін вывучаемай мовы. Сфарміраваць і развіць сацыяльна-прафесійную кампетэнцыю, якая спалучае ў сабе акадэмічныя (лінгвістычныя), сацыяльна-асобасныя (міжкультурныя) і прафесійныя (медыятыўные) кампетэнцыі для лінгвістычнага забеспячэння камунікацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці |
| Прарэквізіты |
Навучанне на базе 4-гадовага вывучэння мовы (фанетыка, чытанне, пісьмо, граматыка, маўленне, аўдзіраванне і пераклад) у рамках «Сацыяльна-бытавых і культурных зносін» (I-IV семестры), «Грамадска-палітычных зносін» (V семестр) і «Прафесійных зносін» (VI-VII семестры) |
| Змест дысцыпліны |
Модуль №1. Беларусь і яе месца ў сусветным кантэксце. Модуль №2. Iталiя ў сусветным кантэксце. Модуль №3. Міжкультурная кампетэнцыя ў глабалізаваным свеце. Модуль №4. Інавацыйныя тэхналогіі ў навуцы і грамадстве. Модуль №5. Актуальны рынак працы. Модуль №6. Прафесійные зносіны. Модуль №7. Навуковае даследаванне і тэрміналогія спецыяльнасці |
| Літаратура, якая рэкамендуецца |
|
| Метады выкладання |
Працэс навучання прадугледжвае спалучэнне аўдыторных і пазааўдыторных форм работы з мэтай навучання розным відам іншамоўнай маўленчай дзейнасці ў іх узаемасувязі і з улікам спецыфікі кожнага з іх. У ходзе навучання выкарыстоўваюцца праблемны, аўдыё-візуальны, граматыка-перакладны метады навучання. У працэсе авалодання навыкамі навуковага выступлення выкарыстоўваюцца таксама метад навуковай дыскусіі і метад экспертнай ацэнкі |
| Мова навучання |
Iтальянская, руская (беларуская) |
| Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль |
Маніторынгавы кантроль праводзіцца ў форме вусных апытанняў па пройдзенай тэматыцы, дакладаў па найбольш актуальных тэмах агульнанавуковага і спецыяльнага характару з прыцягненнем найноўшых матэрыялаў з агульнанавуковай і спецыяльнай перыёдыкі, перакладу тэкстаў па спецыяльнасці, кантрольных работ па ўсіх аспектах і відах маўленчай дзейнасці з улікам іерархіі фармiруемых на гэтым этапе навыкаў і характэрных для яго сфер зносін. Рубежны кантроль прадугледжвае не менш за дзве кантрольныя работы у семестр. Выніковы кантроль выкананне выніковага тэсту ў канцы семестра |
| Форма бягучай атэстацыі |
Курсавы праект Кандыдацкі экзамен |