![]() |
| Кафедра міжнароднага права |
| Прафесар |
| кандыдат юрыдычных навук |
| дацэнт |
| Скончыла юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.Ламаносава па тэме "Функцыі дыпламатычных прадстаўніцтваў і іх абавязкі ў дачыненні да краіны знаходжання" (1968). Кандыдат юрыдычных навук (1968 г.), дацэнт (1980 г.). Заснавальнік і першы загадчык кафедры міжнароднага права (1992—2003 г.), з 2003 г. прафесар кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Сфера навукаовых інтарэсаў: міжнароднае гуманітарнае права, міжнароднае права і ўнутрыдзяржаўнае права. Стажыроўкі, павышэнне кваліфікацыі: Прафесійная стажыроўка ў Цэнтры правоў чалавека ААН у Жэневе (1992 г.) і па праграме "Ассер каледж Еўропа" па міжнародным праве ў Інстытуце міжнароднага публічнага і прыватнага права імя Т.Асера (Гаага, Нідэрланды, 1997 г.). Пад нпвуковым кіраўніцтвам паспяхова абаронены 24 кандыдацкія дысертацыі. Апублікавана больш за 100 прац аб'ёмам каля 150 п. л., з навуковым рэдагаваннем і з суаўтарствам у 4 калектыўных манаграфіях, аўтар 2-х навучальных дапаможнікаў. Неаднаразовы ўдзельнік міжнародных канферэнцый па праблемах міжнароднага права (Жэнева (1992), Парыж (1995-1997), Нью-Ёрк (1995), Вена (1997, 2001), Гаага (1997, 2000), Белфаст (2000), Пекін (2006), Бергамо (2011). Член Навукова-кансультатыўнага савета па міжнароднаму праву пры МЗС Беларусі. Член камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Маскоўскага часопіса міжнароднага права; член рэдакцыйнай калегіі Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін; З’яўлялася членам групы экспертаў беларуска-расійскай камісіі па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Зэяўлялася членам працоўнай групы па падрыхтоўцы праекта ўстаноўчага дагавора Еўразійскага эканамічнага саюза. Узнагароды: нагрудны знак Міністэрства адукацыі — Выдатнік вышэйшай адукацыі (1999), прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005), Ганаровая грамата Эканамічнага Суда СНД (2008), нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь — "Адзнака" 2-й ступені (2010), 1-й ступені (2015 г.). Неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі і рэктара БДУ. |
|
Бакалаурыят Міжнароднае гуманітарнае права Вучэбна-метадычны комплекс для спецыяльнасці 1-24 01 01 "Міжнароднае права", 1-23 01 01 "Міжнародныя адносіны" Магістратура |
|
| Кантакты: тэл.: +375 17 209 57 38, факс: +375 17 209 57 42, e-mail: |



