Кафедра міжнароднага права |
Прафесар |
кандыдат юрыдычных навук |
дацэнт |
Скончыла юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.Ламаносава па тэме "Функцыі дыпламатычных прадстаўніцтваў і іх абавязкі ў дачыненні да краіны знаходжання" (1968). Кандыдат юрыдычных навук (1968 г.), дацэнт (1980 г.). Заснавальнік і першы загадчык кафедры міжнароднага права (1992—2003 г.), з 2003 г. прафесар кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Сфера навукаовых інтарэсаў: міжнароднае гуманітарнае права, міжнароднае права і ўнутрыдзяржаўнае права. Стажыроўкі, павышэнне кваліфікацыі: Прафесійная стажыроўка ў Цэнтры правоў чалавека ААН у Жэневе (1992 г.) і па праграме "Ассер каледж Еўропа" па міжнародным праве ў Інстытуце міжнароднага публічнага і прыватнага права імя Т.Асера (Гаага, Нідэрланды, 1997 г.). Пад нпвуковым кіраўніцтвам паспяхова абаронены 24 кандыдацкія дысертацыі. Апублікавана больш за 100 прац аб'ёмам каля 150 п. л., з навуковым рэдагаваннем і з суаўтарствам у 4 калектыўных манаграфіях, аўтар 2-х навучальных дапаможнікаў. Неаднаразовы ўдзельнік міжнародных канферэнцый па праблемах міжнароднага права (Жэнева (1992), Парыж (1995-1997), Нью-Ёрк (1995), Вена (1997, 2001), Гаага (1997, 2000), Белфаст (2000), Пекін (2006), Бергамо (2011). Член Навукова-кансультатыўнага савета па міжнароднаму праву пры МЗС Беларусі. Член камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня Грамадскага аб’яднання “Таварыства міжнароднага права” Член Асацыяцыі міжнароднага права (International Law Association). Член рэдакцыйнага савета Маскоўскага часопіса міжнароднага права; член рэдакцыйнай калегіі Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін; З’яўлялася членам групы экспертаў беларуска-расійскай камісіі па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Зэяўлялася членам працоўнай групы па падрыхтоўцы праекта ўстаноўчага дагавора Еўразійскага эканамічнага саюза. Узнагароды: нагрудны знак Міністэрства адукацыі — Выдатнік вышэйшай адукацыі (1999), прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005), Ганаровая грамата Эканамічнага Суда СНД (2008), нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь — "Адзнака" 2-й ступені (2010), 1-й ступені (2015 г.). Неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі і рэктара БДУ. |
Бакалаурыят Міжнароднае гуманітарнае права Вучэбна-метадычны комплекс для спецыяльнасці 1-24 01 01 "Міжнароднае права", 1-23 01 01 "Міжнародныя адносіны" Магістратура |
|
Кантакты: тэл.: +375 17 209 57 38, факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |