Кафедра міжнароднага права |
Прафесар |
доктар юрыдычных навук |
прафесар |
У 1987 г. скончыў факультэт правазнаўства па спецыяльнасці “правазнаўства” Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1997 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Судовая абарона пракурорам дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, праў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб” па спецыяльнасці. У 2014 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара юрыдычных навук по спецыяльнасці “12.00.11 – судовая дзейнасць; пракурорская дзейнасць, праваабарончая і праваахоўная дзейнасць” па тэме “Гісторыка-культурныя каштоўнасці як аб’ект праваахоўнай дзейнасці”. З 2015 г. з’яўляецца загадчыкам кафедры грамадзянскага права і працэса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2015 г. прысвоена званне прафесар. Саветнік юстыцыі (1997 г.) Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь (красавік 2013 г.) Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышейшай школы” па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі “Асновы тэорыі і методыкі педагагічных вымярэнняў” (ккрасавік 2016 г.) Пад навуковым кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права. Пад навуковай рэдакцыяй былі апублікаваны 3 манаграфіі, 10 выпускаў зборніка навуковых артыкулаў. Агульная колькасць публікацый перавышае 350 навуковых прац, якія былі апублікаваны ў 15 краінах на 6 мовах (у тым ліку ў Германіі, Індыі, Польшчы, Чэхіі і інш.), у тым ліку ў часопісах з -???? Галоўны рэдактар зборніка навуковых артыкулаў “Праблемы грамадзянскага права і працэса” (у 2018 г. уключаны ў Пералік ВАК для апублікавання вынікаў дысертацыйнага даследавання). Член рэдакцыйных саветаў (калегій) 6 навуковых часопісаў, якія выдаюцца ў 5 краінах. Вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў вытворчасці (практычнай дзейнасці) і адукацыйным працэсе ў 7 краінах. Намеснік старшыні экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па юрыдычным навукам (2015-2018 гг.). Член групы экспертаў у галіне права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017-2018 гг.). Узнагароды, заахвочванні: Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі" (2023), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; памятным медалём і граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія Неаднаразова заахвочваўся Генеральным пракурорам, Міністрам юстыцыі, Міністрам адукацыі, Старшынёй дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз; ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, пракурорам Гродзенскай вобласці, старшынямі абласных судоў, інш. дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі. Па выніках рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу Гр.ГУ імя Я.Купалы ў 2015-2023 гг. неаднаразова займаў першае месца ў катэгорыі "Доктар навук" і іншых катэгорыях. |
Правовая охрана историко-культурного наследия: национальный и международный аспекты |
|
Кантакты: тэл.: +375 17 209 57 38, факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |