Select your language

Кафедра міжнароднага права створана ў 1992 г. на юрыдычным факультэце БДУ. У сувязі са стварэннем у 1995 г. факультэта міжнародных адносін кафедра была перададзена факультэту і з'явілася адной з трох выпускаючых кафедр (разам з кафедрамі міжнародных адносін і міжнародных эканамічных адносін), якія ўтварылі факультэт міжнародных адносін. 

З моманту стварэння кафедры ў 1992 г. па жнівень 2003 г. загадчыкам з'яўлялася кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Людміла Васільеўна Паўлава. 

Зараз кафедру міжнароднага права ўзначальвае кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ананіч Святлана Міхайлаўна.

Кафедра з'яўляецца базай і вытокам беларускай навуковай школы міжнароднага права (заснавальнікі школы — прафесар Броўка Ю.П. і прафесар Паўлава Л.В.).

Кафедра забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў на агульнай вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят) на факультэце міжнародных адносін

па спецыяльнасці: 6-05-0421-02 "Міжнароднае права". Кваліфікацыя юрыст.

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці "Міжнароднае права". Асаблівасць спецыяльнасці ў тым, што акрамя вывучэння

міжнароднага права і нацыянальнага права Рэспублікі Беларусь, спецыяльнасць прадугледжвае паглыбленае вывучэнне з 1 курса 2-х замежных моў. Як правіла, прапануюцца такія мовы: англійская, нямецкая, французская, іспанская, шведская, італьянская. Мовы вывучаюцца, у тым ліку, у аспекце прафесійнай юрыдычнай лексікі.

Спецыяльнасць будзе цікавая для тых, хто цікавіцца юрыспрудэнцыяй не толькі ў рамках унутрыдзяржаўнага права. Навучанне на гэтай спецыяльнасці прадугледжвае паглыбленае вывучэнне менавіта міжнароднага права - гэта значыць прававога рэгулявання міжнародных адносін.

На II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) кафедра забяспечвае падрыхтоўку на факультэце міжнародных адносін па спецыяльнасцях 7-06-0421-01 "Юрыспрудэнцыя", 7-06-0421-01 "Jurisprudence" на англійскай мове - "International Business Law" і "International Regulation of Digital.

Кафедра рыхтуе навукова-педагагічныя кадры вышэйшай кваліфікацыі (аспірантура і дактарантура) па спецыяльнасці 12.00.10 - міжнароднае права, права рэгіянальнай інтэграцыі; 12.00.03 - грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права.

Адным з важных напрамкаў дзейнасці кафедры з'яўляецца падрыхтоўка студэнцкіх каманд да міжнародных конкурсаў па міжнародным праве. Пры кафедры створаны і дзейнічаюць студэнцкія навуковыя і практыкаарыентаваныя гурткі, а таксама студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Права міжнароднай бяспекі" пад кіраўніцтвам д.ю.н., прафесара, спецыяльнага дакладчыка ААН па негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека Доўгань Алены Фёдараўны.

Кафедра міжнароднага права выступае ў якасці экспертнай базы па розных міжнародна-прававых аспектах дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі кафедры неаднаразова прадстаўлялі экспертныя заключэнні па запыце дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь (Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры). У працэсе ажыццяўлення практыкарыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне міжнароднага права кафедра актыўна ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвамі і органамі міжнародных арганізацый: Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Інстытутам прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Эканамічным судом СНД, Судом ЕАЭС, Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа