- 29 кастрычніка 2025 года прайшла прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі № 41.
- 23 кастрычніка 2025 года адбылася прафарыентацыйная сустрэча.
- 24 сакавіка 2025 года ў рамках праекта "Студэнт БДУ на тыдзень, былі праведзены заняткі па нямецкай мове "Выбар прафесіі" ў групе 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці", на якім прысутнічалі школьнікі, якія ўдзельнічаюць у дадзеным праекце. Усе ўдзельнікі засталіся ў захапленні. Заняткі правяла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА І.П.Валавікова.
- 20 сакавіка 2025г. на факультэце міжнародных адносін БДУ ў рамках Міжвузаўскай Алімпіяды па нямецкай мове была праведзена азнаямленчая экскурсія для школьнікаў. Падчас прафарыентацыйнага мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца пра перспектывы навучання на факультэце і кар'ерныя магчымасці. Выкладчыкі і студэнты падзяліліся сваімі ведамі і досведам, што дазволіла школьнікам лепш зразумець, які шлях абраць у будучыні. Спадзяемся, што атрыманыя веды і ўражанні дапамогуць маладым людзям зрабіць правільны выбар у сваім прафесійным жыцці.
- 5 снежня 2024 года адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасцей "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць французскую мову, з навучэнцамі 10-х класаў гімназіі №2 г. Мінска. У ходзе сустрэчы студэнты прадставілі інфармацыю аб факультэце міжнародных адносін БДУ, аб яго спецыяльнасцях, а таксама аб студэнцкім жыцці факультэта. Першакурснікі ахвотна падзяліліся свежым вопытам паступлення на ФМА, а студэнт 4 курса Аляксандр Тур падрабязна расказаў аб навучальным працэсе і розных мерапрыемствах, якія праводзяцца на факультэце. Мерапрыемства арганізавалі намеснік дырэктара гімназіі №2 Ю.І.Таўкач і старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л.А.Крэль.
- 27 лістапада 2024 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ Глушакова Анастасія, Лагутка Марыя і Лемяшэў Юрый, студэнткі 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Барысік Ганна і Лагун Ульяна са старшым выкладчыкам кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай Т.С. наведалі ДУА "Гімназію № 74 г.Мінска" з мэтай прафарыентацыйнай работы. Сустрэча загадзя была ўзгоднена з кіраўніцтвам гімназіі. У сустрэчы прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў і класныя кіраўнікі. Вучні праявілі вялікую зацікаўленасць, задавалі шмат пытанняў, а таксама пазнаёмілі гасцей са сваёй гімназіяй.
-
19 лістапада 2024 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў 2 тур рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. У якасці члена журы па замежных мовах выступіла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Вольга Георгіеўна Швайба. У конкурсе бралі ўдзел вучні 9-11 класаў. У рамках конкурсу сярод удзельнікаў Вольгай Георгіеўнай была праведзена прафарыентацыйная работа. БДУ быў прадстаўлены як вядучая ВНУ рэспублікі, а ФМА як яе брэнд.
- 6 лістапада 2024 года студэнты 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Марыі Фёдараўны Арсенцьевай правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 9 класа сярэдняй школы № 73 г. Мінска. У рамках мерапрыемства студэнты факультэта міжнародных адносін расказалі аб напрамках навучання, магчымасцях, якія адкрывае наша праграма, і перспектывах кар'ернага росту ў галіне міжнародных адносін. Падобныя сустрэчы дапамагаюць маладым людзям лепш зразумець, што іх чакае ў будучыні, і, магчыма, натхняюць на выбар нашай спецыяльнасці.
- 25 кастрычніка 2024 года адбылася сустрэча студэнтаў 3 і 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" і "Міжнароднае права" з навучэнцамі прыватнай установы адукацыі "Сярэдняя школа "Эка-Эл". У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб факультэце міжнародных адносін БДУ, магчымасцях навучання па спецыяльнасцях, асаблівасцях навучальнага працэсу ў ВНУ і насычаным студэнцкім жыцці. Будучыя абітурыенты даведаліся аб перавагах прадстаўленых спецыяльнасцей, праходжанні моўнай і вытворчай практыкі, шырокіх магчымасцях і прасторы для навуковай дзейнасці. Мерапрыемства арганізавалі дырэктар прыватнай установы адукацыі “Сярэдняй школы “Эка-Эл” Таццяна Уладзіміраўна Маслава і старшыя выкладчыкі кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ірына Пятроўна Валовікава і Вольга Георгіеўна Швайба. Алеся Бар'яш і Канстанцін Шыбун, студэнты 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", Кацярына Агарэлік, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права".
- 25 красавіка 2024 года студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ў рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін наведалі Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй, дзе адбылася сустрэча з навучэнцамі 10-11 класаў. Мерапрыемства арганізавала і правяла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА Н.В. Шуша.
- 29 лютага 2024 года ў рамках прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" з навучэнцамі 10-11 класаў сярэдняй школы № 54 імя А.У. Клумава г. Мінска. У ходзе сустрэчы Белая Кацярына, Гарбаценка Ангеліна і Цыўлікаў Ягор азнаёмілі прысутных на сустрэчы вучняў са спецыяльнасцямі факультэта міжнародных адносін, як ужо існуючымі так і новымі ("Міжнародная лагістыка" і "Міжнародная канфлікталогія"), расказалі пра перспектывы і магчымасці, якія дае наш факультэт. , развеялі міфы і стэрэатыпы, якія ўзнікаюць падчас вучобы і аб прэферэнцыях будучага працаўладкавання студэнтаў факультэта міжнародных адносін, а таксама шчыра падзяліліся асабістым вопытам паступлення, расказаўшы, што пры належным намаганні абсалютна кожны навучэнец можа стаць часткай дружнай сям'і ФМА. Мерапрыемства арганізавалі дырэктар школы № 54 Т. М. Тарасава і старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА Н.В. Шуша.
- 23 лістапада 2023 г. адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" Галаўко Кацярыны і Прыходзькі Дар'і з навучэнцамі 11 класа сярэдняй школы № 37 г. Мінска. У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб факультэце міжнародных адносін БДУ, магчымасцях навучання па спецыяльнасцях, асаблівасцях навучальнага працэсу ў ВНУ і студэнцкім жыцці. Мерапрыемства арганізавалі дырэктар школы № 37 А. В. Андрэева, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В. Г. Гунько і дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці М. Ф. Арсенцьева.
- 11 красавіка 2023 г. студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ Якжык М., Бусел Я., Лемешаў Ю. са старшым выкладчыкам кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Т.С. Карацюк наведалі ДУА "Гімназія № 56 г. Мінска" з мэтай прафарыентацыйнай працы. У сустрэчы прынялі ўдзел вучні 10-х, 11-ых класаў з класнымі кіраўнікамі. Пастаяннае і мэтанакіраванае правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод выпускнікоў школ з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы факультэта, у якой актыўны ўдзел прымаюць як выкладчыкі, так і студэнты.
-
10 лістапада 2022 г. адбылася сустрэча дацэнта кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці М.Ф. Арсенцьевай і студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" з навучэнцамі 11 класа сярэдняй школы № 37 г. Мінска.
-
8 лістапада 2022 года адбылася сустрэча ст. выкладчыка кафедры В.В. Мальцава з навучэнцамі 11 класа сярэдняй школы 144 г. Мінска.
-
19 красавіка 2022 г. заг. кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці В. У. Сідарэвіч-Стахнова і ст. выкладчык кафедры Ю.І. Сіняўская арганізавалі і правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 11 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №10 г. Мінска".
-
13 красавіка 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Т.С. Карацюк наведалі гімназію № 74 г. Мінска. Мэтавай аўдыторыяй сустрэчы сталі вучні 11-ых класаў.
-
12 красавіка 2022 года ў рамках рэалізацыі сумеснай дамовы аб супрацоўніцтве была арганізавана прафарыентацыйная сустрэча з настаўнікамі і выпускнікамі Дзяржаўнай установы адукацыі Гімназія № 34 г. Мінска «Запрашаем на ФМА».