![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
|
Кафедра міжнароднага турызму і гасціннасці пачала работу 5 кастрычніка 1998 г. З моманту заснавання кафедры да 2025 г. яе ўзначальваў доктар гістарычных навук, прафесар Л. М. Гайдукевіч. З 1 лютага 2025 г. кафедру ўзначальвае кандыдат гістарычных навук, дацэнт І. М. Аўласенка. Супрацоўнікі кафедры маюць значны вопыт практычнай работы і кіравання ў сферы турызму і гасціннасці, прымалі ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных праграм па развіццю турызму ў Рэспубліцы Беларусь. Дацэнт кафедры І. М. Варановіч у 2020–2025 гг. займала пасаду дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; дацэнт кафедры Д. В. Марозаў у 2022–2025 гг. узначальваў Нацыянальнае агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь. Членамі прафесарска-выкладчыцкага калектыву за перыяд работы на ёй былі паспяхова абаронены 2 доктарскія і 3 кандыдацкія дысертацыі. На кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка па трох спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі:
На сённяшні момант навучальны працэс забяспечваюць 13 выкладчыкаў кафедры, штатных супрацоўнікаў і сумяшчальнікаў, сярод іх 2 дактары і 7 кандыдатаў навук. Супрацоўнікі кафедры выкладаюць больш за 40 дысцыплін на факультэце міжнародных адносін, у тым ліку каля 10 – на англійскай мове. Акрамя звычайных лекцыйных і семінарскіх заняткаў, у адукацыйным працэсе прадугледжаныя інавацыйныя формы: навучальныя экскурсіі, майстар-класы, эўрыстычныя заданні. З мэтай далучэння студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці на кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Інавацыі ў турызме». Работа ў лабараторыі дазваляе студэнтам на практыцы азнаёміцца з дзейнасцю турыстычных прадпрыемстваў, даведацца пра найноўшыя трэнды ў развіцці сферы турызму і гасціннасці, самастойна распрацаваць прапановы па ўдасканаленні спектра паслуг для замежных турыстаў. Студэнты кафедры праходзяць навучальную і вытворчую практыку ў вядучых турыстычных фірмах краіны: ТДА «Виаполь», ТАА «Алатар Тур», ТАА «Арэна Трэвэл» і іншых, у прадпрыемствах гасцінічнага комплексу, у Нацыянальным агенцтве па турызме. Кваліфікацыя «Менеджар-эканаміст» і якасная моўная падрыхтоўка дазваляе выпускнікам рэалізаваць сябе ў вытворчай дзейнасці ў турыстычных кампаніях і на прадпрыемствах сферы гасціннасці, у банкаўскай сферы, у органах дзяржаўнага кіравання, у прадстаўніцтвах міжнародных арганізацый. Выпускнікі магістратуры займаюцца аналітычнай працай у прыватных і дзяржаўных кампаніях, забяспечваюць камунікацыю з замежнымі партнёрамі. Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з замежнымі партнёрамі, якія даюць магчымасць студэнтам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах, публікаваць вынікі даследаванняў у замежных выданнях, а таксама праходзіць стажыроўкі за мяжой. Міжнароднае супрацоўніцтва кафедры пачыналася з устанаўлення ўзаемадзеяння з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Германіі, Чэхіі, Славакіі, Італіі. У 2000-я і 2010-я гг. быў рэалізаваны шэраг праектаў пад эгідай ГЭФ/ПРААН, ЮНЕСКА. У 2020-я гг. кола замежных партнёраў кафедры пашырылася за кошт партнёраў з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, азіяцкіх краін далёкага замежжа, у тым ліку Кітайскай Народнай Рэспублікі. Ключавымі партнёрамі на дадзены момант з’яўляюцца Расійская міжнародная акадэмія турызму, Універсітэт Альфраганус (Узбекістан), вышэйшыя навучальныя ўстановы Кітая і Індыі. У 2025 г. на кафедры стартавала рэалізацыя сумеснай адукацыйнай праграмы БДУ і Гуанчжоўскага гандлёва-прамысловага ўніверсітэта (КНР) па спецыяльнасці «Менеджмент». |
||||||||||||||
| Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, каб. 714 тэл.: +375 17 209 57 43, e-mail: |
