| Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1995); аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1998). Кандыдат палітычных навук па спецыяльнасці 23.00.04 "палітычныя праблемы міжнародных адносін, глабальнага і рэгіянальнага развіцця" (1998); дацэнт (2001).
З 1998 года працуе на факультэце міжнародных адносін БДУ.
Галіна навуковай дзейнасці - палітычныя праблемы еўразійскай і еўрапейскай інтэграцыі, міжнароднага шматбаковага супрацоўніцтва.
З'яўляецца навуковым рэдактарам зборніка навуковых артыкулаў "Актуальныя праблемы міжнародных адносін і глабальнага развіцця", які ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
Аўтар больш як 40 публікацый па інтэграцыйнай праблематыцы, шматбаковым міжнародным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь, дзейнасці Беларусі ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку трох манаграфій па працэсах паглыблення і пашырэння еўрапейскай інтэграцыі, адной з іх - у суаўтарстве. Падрыхтавала трох кандыдатаў навук па спецыяльнасці 07.00.15 - гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі.
Лаypэaт III Прэміі Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2005); прэміі НАН Беларусі імя акадэміка В.Ф. Купрэвіча маладым вучоным за цыкл работ "Дынаміка еўрапейскай інтэграцыі: працэсы паглыблення і пашырэння" (2007). Падзяка Рэктара БДУ (2007, 2019), Ганаровая Грамата БДУ (2010, 2015), Ганаровая Грамата Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан (2014), Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2015), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021).
Выкладае дысцыпліны для навучэнцаў агульнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" - Міжнародныя арганізацыі, Прыкладны аналіз знешняй палітыкі дзяржавы: тэорыя і практыкум (на англійскай мове).
|