![]() |
||||||||||||
|
||||||||||||
|
Кафедра еўразійскіх даследаванняў факультэта міжнародных адносін, створаная 01 кастрычніка 2021 года (Загад Рэктара БДУ №519-ОД ад 30.09.2021 г.), з'яўляецца структурным падраздзяленнем, якое забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама вучэбна-метадычнай работы. Сёння на кафедры працуюць высокакваліфікаваныя педагогі, прафесарска-выкладчыцкі склад супрацоўнікаў з гістарычнай, юрыдычнай і эканамічнай адукацыяй. Супрацоўнікі кафедры маюць практычны прафесійны досвед працы на прадпрыемствах, у арганізацыях і міністэрствах, судовых і заканадаўчых органах, ВНУ. У рамках кампетэнцый выступаюць у якасці экспертаў у рабоце нацыянальных заканадаўчых органаў, грамадска-кансультатыўных саветаў і арганізацый, а таксама міжнародных інтэграцыйных інстытутаў. На І ступені вышэйшай адукацыі кафедра забяспечвае падрыхтоўку на факультэце міжнародных адносін па спецыяльнасцях: «Міжнароднае права»; «Міжнародныя адносіны», «Сусветная эканоміка», «Мытная справа», «Усходазнаўства», «Міжнародная лагістыка». На II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) кафедра забяспечвае падрыхтоўку на факультэце міжнародных адносін па спецыяльнасцях «Юрыспрудэнцыя», «Сусветная эканоміка». У 2023 г. кафедрай ажыццёўлены запуск эксперыментальнага праекта «Сумесная адукацыйная праграма для навучэнцаў другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі па прафілізацыі «Дзяржаўнае кіраванне ў міжнародным эканамічным супрацоўніцтве» спецыяльнасці 7-06-0311-02 Сусветная эканоміка (БДУ) і прафілізацыі «Упраўленне праектамі ў ЕАЭС» спецыяльнасцi 38.04.04 Дзяржаўнае i муніцыпальнае кіраванне (НДУ «БелДУ»)» - навучанне вочнае, 2 гады. Па заканчэнні выдаюцца два дыпломы - БДУ і БелДУ (РФ) (беларускага і расійскага ўзору).
|
||||||||||||
| Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, каб. 515 тэл.: +375 17 209 57 35, e-mail: |
