Кароткія звесткі
У 1991 г. скончыла школу з залатым медалём;
1991-1996 гг. – вучоба ў «Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце» факультэт англійскай мовы, спецыяльнасць «Англійская і нямецкая мовы», кваліфікацыя «Настаўнік англійскай і нямецкай моў»;
З 1996 г. выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей ФМА, БДУ;
З 2002 г. старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей ФМА, БДУ;
Службовыя абавязкі – намеснік загадчыка кафедры па вучэбна-метадычнай рабоце; загадчык секцыі заходняй замежнай мовы на 1 курсе спецыяльнасці "Усходазнаўства і "на 2-4 курсах спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства».
Стажыроўкі і павышэнне кваліфікацы:і
У 1997 г. удзельнічала ў семінарах летняй школы для павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ВНУ і настаўнікаў англійскай мовы пад эгідай Брытанскага Савета; У 1999–2000 гг. праходзіла курс дыстанцыйнага навучання пры Манчэстэрскім Універсітэце (Distance Attendance Program of University of Manchester); У 2003 г. праходзіла трохмесячную стажыроўку ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на кафедры іншамоўных моўных зносін; У 2009 г. праходзіла курс павышэння кваліфікацыі ў МДЛУ па адукацыйнай праграме "Інтэнсіўныя метады навучання замежным мовам у кантэксце кампетэнтнаснага падыходу"; У 2014 г. праходзіла курс перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ў МДЛУ па адукацыйнай праграме “Змест і арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыка замежнай мовы ва ўстанове вышэйшай адукацыі”; У 2017 г. праходзіла курс перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ў МДЛУ па адукацыйнай праграме “Інтэрактыўныя інфармацыйныя тэхналогіі ў навучанні замежным мовам”; У 2018 г. удзельнічала ў працы II спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставе форуме "Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі" (Falcon club); У 2019 г. павышэнне кваліфікацыі па адукацыйнай праграме «Лічбавая адукацыя і выкладанне англійскай мовы», міжнародны фестываль Skyteach Festival (пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі, рэгістрацыйны нумар КПК-ЦАП-00009); У 2021 г. праходзіла курс павышэння кваліфікацыі пры РІВШ па тэматыцы «Рэалізацыя мадэляў самастойнай працы студэнтаў ва ўмовах цыфравізацыі адукацыі» ў вочнай форме атрымання адукацыі.
У 2023 г. скончыла курсы павышэння кваліфікацыі пры РІВШ па тэматыцы «Мова як сродак міжкультурнай камунікацыі і полікультурнай адукацыі сучаснага спецыяліста» ў вочнай форме атрымання адукацыі.
Сфера навуковых інтарэсаў
Прафесійна-арыентаванае навучанне замежнай мове; прымяненне метаду праектаў; выкарыстанне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у працэсе выкладання замежнай мовы
Узнагароды
Падзяка БДУ за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі з 90-годдзем заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011); Падзяка БДУ за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі з 20-годдзем заснавання факультэта міжнародных адносін (2015); Грамата БДУ за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі са святкаваннем 25-годдзя заснавання факультэта міжнародных адносін (2020).
Ганаровая грамата БДУ за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі з юбілеем (2023).
|