
Есін Руслан Алегавіч
загадчык кафедры
Вучоная ступень: доктар палітычных навук
Вучонае званне: дацэнт
Нарадзіўся 13 ліпеня 1969 года ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. У 1990 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, у 1993 - Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 1993 - Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1996 - Дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі.
Сваю працоўную дзейнасць на дзяржаўнай службе пачаў у 1991 годзе ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам аддзела міжнародных культурных сувязей. На дыпламатычную службу паступіў пасля заканчэння Дыпламатычнай акадэміі МЗС Расіі, у 1996 годзе. Да 2000 году працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе назначаны саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі. У венгерскім пасольстве прапрацаваў да 2003 года, пасля чаго, у 2004 годзе, зноў пачаў працаваць у цэнтральным апараце МЗС Рэспублікі Беларусь.Прапрацаваўшы там два гады прызначаны генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску (Польшча). Прапрацаваўшы ў генконсульстве да 2011 года, ён зноў працягнуў працу ў цэнтральным апараце МЗС Рэспублікі Беларусь.У сакавіку 2017 года назначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі. У лютым 2019 таксама быў прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі і Новай Зеландыі.
- Першая ступень
- Эканамічная дыпламатыя Рэспублікі Беларусь