Select your language

2013_10_07_02“Вiншуем, Вы прайшлi на праграму “Каранi i вершалiны”…

З гэтага моманту стала зразумела, што кожнага з 45 шчаслiўцаў чакае незвычайны вопыт. “Каранi i вершалiны” – гэта вялiкi праект для беларускай моладзi, якi ўключае вывучэнне адной з трох замежных моў (нямецкая, французская, англiйская).

Нямецкую мову студэнты вывучалi на працягу месяца ў Беларусi, а потым яшчэ адзін месяц ў Нямеччыне з культурнай праграмай у Берлiне. Я, як i яшчэ 6 студэнтаў i выпускнiкоў ФМА БДУ, патрапiў летась у першы набор праграмы на нямецкую мову. “Каранi i вершалiны” – гэта не толькi замежная мова. Гэта спосаб зразумець, што насамрэч уяўляе сабой Еўрасаюз і як ён функцыянуе, больш падрабязна вывучыць краiну, мову якой вучыць чалавек. Разам з 14 студэнтамi, супрацоўнiкамi НДI, эканамiстамi, выкладчыкамi, супрацоўнiкамi дзяржаўных структур я адкрыў Нямеччыну такой, якой не пабачыў бы звычайным турыстам. Па нямецкай мове было 3 групы, якiя фармаваліся згодна з узроўнем валодання мовай. Наша група патрапiла ў Швэбiш-Халь – маленькi горад, непадалеку ад Штутгарта. Горад, якi з'яўляецца сапраўднай Нямеччынай. Горад, якi не быў разбураны падчас вайны, таму там захавалiся прыгожыя ўражваючыя будынкi ад 13 стагоддзя. Горад, дзе ёсць шыкоўны тэатр пад адкрытым небам. Горад, з якiм назаўседы будуць звязаны ўспамiны i якi цяжка апiсаць словамi. Гэта сапраўды варта было бачыць.

Адным з цiкавых пунктаў нашай праграмы было наведванне дзяржаўных i недзяржаўных iнстытуцый. Падчас вучобы ў Швэбiш-Хале мы наведалі Бундэсбанк у Штутгарце і Дом эканомiкi (Haus der Wirtschaft). Падчас наведвання Бундэсбанка нашай увазе быў прадстаўлены даклад кipaўнiка iнфармацыйнага аддзела, спадара Сашы Бертолi. Спадар Бертолi праiнфармаваў нас пра заданні Бундэсбанка не толькі ў межах Нямеччыны, але i ў Еўрасаюзе. Безумоўна, у нас былi некаторыя пытаннi: крызic, eўрабонды і г. д. Але спадар Бертолi быў адкрыты да дыялогу. У Доме эканомiкi мы пазнаемiлiся з кампанiяй Baden-Württemberg International, якая займаецца паляпшэннем інвестыцыйнага клімату на тэрыторыі зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Гэта была вельмi цiкавая размова, асаблiва ў той яе частцы, дзе больш глыбока разглядаліся пытанні адукацыi для замежных студэнтаў. 

Берлiну варта прысвяцiць асобнае месца ў маiм аповедзе, бо гэта незвычайны горад. Па-першае, з-за неверагоднай колькасцi разнастайных, непадобных адзiн да аднаго людзей, а па-другое, з-за моцнага адрознення заходняй i ўсходняй яго частак. Наша культурная праграма ў Берлiне была пабудавана такiм чынам, каб мы змаглi пабачыць як мага больш асаблiвасцяў гэтага горада. Так, асобны дзень быў прысвечаны адукацыi дзяцей i моладзi. Некаторыя наведалi Дом юнага даследчыка, а таксама Цэнтр палiтычнай адукацыi. У Цэнтры была жывая дыскусiя наконт Еўропы, месца Нямеччыны ў ёй, надыходзячых выбараў y Бундэстаг. Дом юнага даследчыка – гэта спецыяльная ўстанова, асноўная мэта якой – адукацыя дзяцей пры дапамозе разнастайных метадаў, пашырэнне ведаў пра фiзiку, хiмiю, бiялогiю праз эксперыменты. Жыхары Берлiна iмкнуцца розным чынам паспрыяць развiццю сучаснага мастацтва ва ўсходняй частцы горада. Гэта можна зразумець падчас наведвання майстэрняў, галерэй, дзе кожны мастак, кожны творца адчувае сваю значнасць як аўтара, як стваральнiка i першаадкрывальнiка.

Але апошняе наведванне запомнiлася больш за ўсе. Нас пазнаёмiлi з праектам “Heroes”. Героі – гэта нешматлікая каманда людзей, якая дапамагае маладым мігрантам, пераважна мусульманам, інтэгравацца ў еўрапейскае грамадства. 

“Каранi i вершалiны” –  велiзарны праект, якi даў не толькi веданне асноў Eўpaсаюзу. Гэты праект стварыў вялiкую сям'ю маладых спецыялiстаў, студэнтаў, абсалютна розных людзей, якix яднаюць каранi i якія разам будуць ісці да вершалін.

Мельчанка Мікалай, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"

{gallery}2013/2013_10_07_02{/gallery}