Select your language

2013_04_03_05Iнстытут iмя Гётэ ў Мінску ў супроцоўніцтве з Брытанскiм Саветам i Французскiм Альянсам прапануе прыняць удзел у адукацыйнай праграме для беларускай моладзi «Карані i вершалiны», якая дае магчымасць паудзельнічаць у бясплатных суперінтэнсіўных курсах англiйскай, нямецкай i французскай моў. Акрамя гэтага, яго удзельнiкi змогуць наведаць шэраг еўрапейскіх краін i блiжэй пазнаёмiцца са структурай Еўрапейскага саюза i дзейнасцю яго iнстытутаў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 красавіка 2013 года ўключна. Усю падрабязную інфармацыю і фармуляры заявак Вы знойдзеце на сайце: www.goethe.de/minsk

Каардынатары праекта: Ількевіч Наталля, Байер Халіна